Упершыню ў гісторыі, традыцыйны для Беларусі Чарнобыльскі Шлях пройдзе ў Варшаве
Лідар руху салідарнасці «Разам», Вячаслаў Сіўчык, запрашае ўсіх беларусаў у гадавіну чарнобыльскай катастрофы выказаць сваю нязгоду з размяшчэннем ядзернай зброі ў Беларусі. 26 красавіка пройдзе панэльная дыскусія «Расейская ядзерная экспансія ў цені Чарнобыля – новы выклік для Еўропы» у Музеі Вольнай Беларусі а 16 гадзіне.
Увечары 26 красавіка, мерапрыемствы з нагоды гадавіны чарнобыльскай трагедыі працягнуцца маршам ад помніка Мікалаю Каперніку. Марш пачнецца а 18 гадзіне. Вячаслаў Сіўчык паведаміў, што ў арганізацыі прымуць удзел і прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары.
Вячаслаў Сіўчык
«Буду запрашаць на Чарнобыльскі Шлях, які сёлета ўпершыню будзе адбывацца ў Варшаве і яго будуць праводзіць не толькі беларусы. Гэта будзе беларуска-украінска-польскі марш. Адным з суарганізатараў гэтага мерапрыемства будзе вельмі вядомая арганізацыя украінцаў, «Еўрамайдан Варшава».
План мерапрыемстваў 26 красавіка:
16:00 – 17:30 Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal, 11) – Адкрытая панэльная дыскусія «Расейская ядзерная экспансія ў цені Чарнобыля – новы выклік для Еўропы».
18:00 – 18:45 – мітынг, збор у помніка Каперніка, Кракаўскае прадмесце.
18:45 – 19:30 – шэсце да Рынку Новага Мяста, да помніка Складоўскай-Кюры
– Чарнобыльскі Шлях «Не – ядзернай зброі ў Беларусі!».
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб забяспечыць вам найлепшы вопыт на нашым сайце. Калі вы працягнеце выкарыстоўваць гэты сайт, мы будзем лічыць, што вы ім задаволены.OkПалітыка прыватнасці
Comments are closed.