У Непале забаранілі TikTok, таму што ён «парушае сацыяльную гармонію» у краіне і «распаўсюджвае непрыстойныя матэрыялы».
Міністр замежных спраў Нараян Пракаш Сауд заявіў, што за апошнія чатыры гады ў Непале зарэгістравалі больш за 1600 выпадкаў кіберзлачыннасці, звязаных з TikTok.
Суседняя з Непалам Індыя забараніла кітайскую сацсетку яшчэ ў чэрвені 2020 года, заявіўшы, што яна можа паставіць пад пагрозу нацыянальную бяспеку і цэласнасць краіны.
Пра тое, у чым небяспека TikTok і ці хапае ў сацсетцы беларускамоўнага кантэнту, паразмаўлялі з блогеркай, стваральніцай youtube-каналу пра секс «ЗА КЕЛІХАМ» Аляксандрай Лагуноўскай.
Сцісла ў размове:
- Беларускамоўнага кантэнту ў TikTok усё яшчэ вельмі мала. Трэба больш. Ніводная ніша цалкам не запоўнена. Маеш цікавую ідэю – рэалізуй і будзеш унікальным блогерам.
- Я вельмі хацела зрабіць шоу, дзе можна балбатаць і заставацца сабою. Тэма сексу ляжала на паверхні, бо яе яшчэ няма ў беларускім youtube. Я разлічвала, што людзі здзівяцца, што можна настолькі адкрыта і без цэнзуры размаўляць пра інтымныя стасункі. Так і атрымалася.
- У эміграцыі сексу значна менш. Калі ты жывеш у сваёй краіне, то там усё зразумела. За мяжою ты не ведаеш куды ісці, з кім знаёміцца, на якой мове размаўляць. Тут, здаецца, і выбар значна большы, але яго рабіць складаней, бо трэба ўлічваць шмат фактараў.
- Беларускія мужчыны кансерватыўныя. Вельмі рэдка нехта з іх гатовы адкрыта размаўляць пра секс. Ім не хапае ўнутранай свабоды. Дзяўчына таксама далёка не ўсе гатовыя абмяркоўваць інтымнае жыццё, але мы адчуваем сябе ў гэтай тэме больш разняволена.
Comments are closed.