Tag

стартап

Browsing

Ён стаяў ля вытокаў першых венчурных фондаў у Беларусі, кіраваў інавацыйным фондам і менавіта яго ўдзелам суправаджаліся самыя знакавыя інвестыцыйныя праекты краіны. Цяпер Дзмітрый Калінін жыве і працуе ў Польшчы. У Варшаве ён адкрыў кансалтынгавую кампанію Kalinin.agency, працуе як венчурны прадзюсар, ментар і стартап-эдвайзер. «Але ўсе гэтыя новамодныя словы аб’ядноўвае адно, кажа наш суразмоўца, я дапамагаю беларускім стартапам шукаць фінансаванне і развіваць іх праекты».

Год таму ў Вільні адкрылі беларускі стартап-хаб Imaguru. У літоўскую сталіцу самая вядомая беларуская пляцоўка па падтрымцы і развіцці высокатэхналагічных бізнесаў вымушана была пераехаць з Мінска з-за палітычных рэпрэсій. Разам з ёй пераехала і частка прадпрымальнікаў. Хутка Imaguru з’явіцца ў Варшаве.