Tag

Акцыя

Browsing

8 лістапада перад будынкам Еўрапарламента ў Брусэлі а 10 гадзіне беларусы правядуць акцыю салідарнасці, мэта якой – прыцягненне ўвагі заходніх палітыкаў да праблемы палітвязняў у Беларусі. Арганізатарамі акцыі выступаюць прадстаўнікі партыі Народная Грамада, грамадзянская кампанія Еўрапейская Беларусь і беларуская дыяспара Брусэля. Мэта акцыі – прыцягнуць увагу заходніх палітыкаў да праблемы палітзняволеных у Беларусі і заахвоціць іх выкарыстоўваць усе магчымыя інструменты ціску на рэжым Лукашэнкі дзеля пачатку працэсу вызвалення вязняў. Акцыя салідарнасці прымеркавана да чарговай сесіі Еўрапаламента. Арганізатары падрыхтавалі банеры і ўлёткі, якія змяшчаюць інфармацыю па сітуацыі ў Беларусі.

Гэтая акцыя з’яўляецца працягам цэлай кампаніі па вяртанні тэмы палітзняволеных у інфармацыйную прастору еўрапейскіх дзяржаваў. У межах кампаніі раней ужо прайшлі шэраг падобных мерапрыемстваў у Страсбургу, Брусэлі і Варшаве. Адметнай асаблівасцю усіх гэтых акцый стала тое, што яны праходзілі менавіта каля будынкаў палітычных установаў ЕС, альбо ў месцах правядзення буйных палітычных мерапрыемстваў. Як кажа суарганізатар акцыі, палітычны актывіст Анатоль Вайцяхоўскі, трэба ціснуць мэтанакіравана, менавіта на палітыкаў, бо яны маюць усе неабходныя інструменты ўздзеяння на рэжым Лукашэнкі, але зараз іх не выкарыстоўваюць.

 

«Кожны, хто гэтую праблему таксама бачыць, можа выходзіць да будынкаў Еўрапарламента, а таксама да ўжондаў, калі гэта ў Польшчы, і ладзіць там акцыі. Каля ўжондаў, не каля кансуляту ці амбасады Беларусі, а трэба звяртацца менавіта да палітыкаў. Мы таксама будзем нешта планаваць, бо не трэба каб тэма заціхала. Але калі мы ўбачым, што людзі выходзяць (з турмаў), то мы, можа, і не будзем ужо гэтыя акцыі ладзіць, каб не нашкодзіць»

 

Падрабязней слухайце ў нашым аўдыя:

Штотыднёвая беларуская акцыя ў Варшаве на гэты раз прайшла каля расійскай амбасады. На акцыю прыйшло прыкладна 30-40 чалавек. Мерапрыемства традыцыйна пачалося з гімна «Пагоня», а потым беларусы заспявалі беларускія, а таксама і украінскія песні.