Loading

Штотыднёвая беларуская акцыя ў Варшаве на гэты раз прайшла каля расійскай амбасады. На акцыю прыйшло прыкладна 30-40 чалавек. Мерапрыемства традыцыйна пачалося з гімна «Пагоня», а потым беларусы заспявалі беларускія, а таксама і украінскія песні.

Фота: Радыё Ўнэт.

Адным з ключавых момантаў гэтай акцыі стала агучанае перад расійскай амбасадай патрабаванне вывесці ўсе расійскія войскі з тэрыторыі Беларусі і Украіны. Напрыканцы акцыі людзі расцягнуліся ўздоўж вуліцы насупраць амбасады. Яны разгарнулі беларускія сцягі і плакаты са зваротамі да супрацоўнікаў расійскай дыпмісіі. Праязджаючыя машыны віталі удзельнікаў акцыі гудкамі, як гэта адбывалася падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.

Як і заўсёды, беларускія акцыі адбываюцца кожную нядзелю. Арганізатары запрашаюць усіх далучацца, а таксама пісаць і дасылаць лісты палітвязням. Зрабіць гэта можна падчас саміх акцый, у Музеі вольнай Беларусі, альбо ў Беларускім моладзевым хабе кожную сераду.

Фота: Радыё Ўнэт.
Фота: Радыё Ўнэт.

Comments are closed.