Loading

У сераду стала вядома, што кіраўнік беларускай добраахвотніцкай парамілітарнай арганізацыі «Паспалітае Рушэнне» Сяржук Кедышка вырашыў сысці з пасады і арганізацыі. Як кажа сам спадар Кедышка, яго рашэнне звязана ў першую чаргу з асабістымі прычынамі.

«Ніякай інтрыгі тут няма. Па-просту рашэнне звычайнага чалавека, чалавечыя матывы нейкія асабістыя. Гэта па-першае. Па-другое, несупадзенне цікаўнасцяў, несупадзенне бачання шляхоў развіцця Паспалітага Рушэння. І, я вырашыў, замест таго каб спрачацца, па нашай беларускай мадэлі ўжо нават самыя вольныя ўсё роўна кожнага разу пачынаюць спрачацца, нешта даказваць сваё, сваю правату, што маюць рацыю вось толькі яны, а астатнія памыляюцца. Я вырашыў гэтым не займацца і сысці ўбок. Магчыма ў людзей, якія прапаноўвалі іншыя варыянты развіцця арганізацыі, гэта атрымаецца. Таму што людзі ў нас цалкам розныя і па ўзросце, і па адукацыі, і па светапоглядах, і па палітычных поглядах. І вось у гэтай сітуацыі маё меркаванне ў меншасці, а мы кіруемся прынцыпамі дэмакратыі».

Пры гэтым ён адзначае, што яго сыход не паўплывае на далейшую дзейнасць «Паспалітага Рушэння». Ён заклікаў беларусаў па-ранейшаму далучацца да арганізацыі і дапамагаць ёй усімі магчымымі сродкамі.

Comments are closed.