Loading

У сераду каля будынка ўрада Польшчы прайшоў пікет з патрабаваннем выставіць ультыматум Лукашэнку: калі ён не вызваляе ўсіх палітычных зняволеных, то варта заблакаваць грузаперавозкі з Беларусі ў краіны Еўрасаюза. Адпаведны зварот удзельнікі акцыі перадалі ў канцылярыю польскага прэм’ера.  

Былы старшыня “Белага легіёну” Сяргей Бульба гэтую акцыю падтрымлівае і спадзяецца, што новыя польскія ўлады пачуюць беларусаў, бо мінулыя казалі, што спыненне грузаперавозак гэта нявыгадны крок. У беларусаў жа ў прыярытэце – вызваленне палітвязняў. Сяргей Бульба лічыць, што тактыка цяперашніх дэмакратычных лідараў па вызваленні палітвязняў сябе не апраўдала, а Святлана Ціханоўская ўвогуле ні на што не можа паўплываць, бо ў яе ў закладніках муж.  

Сцісла ў размове:

  • Беларускай міграцыяй кіруюць людзі, якія па сутнасці з’яўляюцца прадстаўнікамі лукашэнкаўскага рэжыму. Дакументальных доказаў гэтаму няма, але гэта бачна па паводзінах.
  • Зараз мусіць быць час малых груповак, якія асэнсоўваюць, што рабіць і як. У Беларусі час аднаўляць канстутыцыйны лад, бо мы стаім на парозе акупацыі.
  • Пуцін ужо ні пра што не пытаецца ў Лукашэнкі, бо ад беларускага дыктатара ўжо нічога не залежыць. Расійскія сілавікі займаюць кіруючыя пасады, а ў Беларусь прыходзіць буйны расійскі бізнес.
  • Раней польскія чыноўнікі казалі, што эканамічна нявыгадна перакрываць грузавы чыгуначны рух для вызвалення палітвязняў у Беларусі. Пасля парламенцкіх выбараў прыйшлі новыя людзі, і мы зноў пачалі актыўна ўзнімаць гэтую тэму.
  • Мы даносім польскаму боку, што не толькі Анджэя Пачобута трэба вызваляць, варта праявіць салідарнасць з усімі палітвязнямі. Таму акцыі з патрабаваннем да польскіх улад аб закрыцці чыгуначныаг руху з Беларуссю вельмі патрэбны.
  • Для Кітая Беларусь цікава толькі як транспартны хаб. Закрыццё чыгуначных пераездаў можа стаць сур’ёзным інструментам, каб кіраўніцтва Кітая дало зразумець Лукашэнку, што ім вельмі важна бесперабойная праца чыгункі.

Comments are closed.