Святлана Ціханоўская ўручыла медалі «Годнасць і гонар»: для гэтых людзей Беларусь была сапраўды перадусім
Святлана Ціханоўская ў Варшаве ўручыла медалі «Гонар і годнасць» блізкім загінулых беларускіх актывістаў, а таксама ваяроў, абараняўшых Украіну. Сярод узнагароджаных Раман Бандарэнка і Мікіта Крыўцоў. Імёны астатніх 7 узнагароджаных не называюцца.
Як адзначыла ў сваёй прамове лідар дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская, сёння мы ўшаноўваем сапраўдных волатаў, адданых барацьбе і незалежнай Беларусі. Для іх Беларусь была сапраўды перадусім. Рашуча стаўшы на бок дабра, яны на ўвесь свет заявілі: беларусы ёсць, заўжды будуць, і хутка настане дзень, калі яны будуць вольныя.
Аліна Коўшык, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні
«Медалі «Гонар і годнасць» былі заснаваныя ў Аб’яднаным пераходным кабінеце пасля запыту, які мы атрымалі ад беларускай грамадскасці, што нам трэба ўганараваць нашых герояў. На дадзены момант выраблена сто медалёў. Супольным рашэннем Аб’яднанага пераходнага кабінета і грамадскай камісіі па ўзнагародах, першымі ўзнагародзяць тых людзей, якія аддалі сваё жыццё за барацьбу, за дэмакратыю ў Беларусі. Але ёсць вельмі шмат годных беларусаў, якія паказалі свой супраціў, сваю рашучасць, сваю актыўнасць у змаганні з дыктатурай. І я думаю, што ў хуткім часе мы будзем перадаваць гэтыя ўзнагароды таксама асабліва адзначыўшымся беларусам. Вельмі важна паказваць, што мы памятаем і бачым іхныя добрыя ўчынкі. У сённяшніх умовах, на жаль, не ўсе ўзнагароды могуць быць перададзеныя блізкім. Галоўным чынам з прычынаў бяспекі. Да таго моманту, пакуль гэта не стане магчымым, медалі будуць знаходзіцца ў Аб’яднаным пераходным кабінеце, альбо ў палку імя Кастуся Каліноўскага».
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб забяспечыць вам найлепшы вопыт на нашым сайце. Калі вы працягнеце выкарыстоўваць гэты сайт, мы будзем лічыць, што вы ім задаволены.OkПалітыка прыватнасці
Comments are closed.