Да сустрэчы далучыліся таксама прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі і Павел Латушка.

Ціханоўская заявіла, што неабходна распрацаваць новую стратэгію па Беларусі на ўзроўні Еўрапейскага саюза, і выказала пажаданне, каб Польшча стала адным з лідараў такой ініцыятывы.
Таксама беларускі бок прапанаваў Польшчы разам з Літвой ініцыяваць расследаванне ў Міжнародным крымінальным судзе па пытанні вымушанай эміграцыі беларусаў, таму што больш за 130.000 чалавек пакінула краіну з-за рэпрэсій.
На сустрэчы закраналася тэма легалізацыі беларусаў у Польшчы і выдачы віз у іншых краінах. У прыватнасці, лідарка дэмакратычнай Беларусі папрасіла польскае МЗС працягнуць выдачу віз, як звычайных, так і гуманітарных, і выдаваць іх не толькі ў Беларусі, але і ў консульствах іншых краін. Яна звярнула ўвагу на сітуацыю ў Грузіі, дзе беларусы апынуліся ў асабліва цяжкім становішчы, таму што не могуць атрымаць ні беларускія ні грузінскія дакументы, і папрасіла Польшчу паспрыяць у рэлакацыі такіх асоб.
Зайшла размова пра падрымку незалежных СМІ. Ціханоўская папрасіла міністра працягнуць падтрымку БелСАТа, Еўрарадыё, Радыё Рацыя, Радыё Ўнет і іншых праектаў, бо яны адыгрываюць крытычна важную ролю ў супрацьдзеянні расійскай прапагандзе.
У канцы сустрэчы Ціханоўская ўручыла міністру Сікорскаму ўзнагароду — Крыж Добрасуседства.
Comments are closed.