Loading

Лідарка дэмакратычнай Беларусі выступіла 13 верасня ў Еўрапарламенце. У пачатку сваёй прамовы Святлана Ціханоўская нагадала, што яшчэ два гады таму ў гэтай жа залі казала аб тыраніі як аб вірусе, які «не атрымаецца стрымаць межамі» і «які можа мутаваць у смяротную ракавую пухліну вайны». Ціханоўская заўважыла, што, у адрозненне ад вайны ва Украіне, у Беларусі ціхая вайна, але мэта Крамля тая ж, што і ва Украіне: ператварыць суверэнную краіну – Беларусь – у чарговую рабскую расійскую калонію». Пуціну ў гэтай справе дапамагае Лукашэнка: ён па частках прадае незалежнасць Беларусі. Святлана Ціханоўская заклікала еўрапарламентарыяў дапамагчы прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці, бо «ён не заслуговае анічога, акрамя квітка ў адзін бок у Гаагу».

Яна яшчэ раз нагадала, што беларускія дэмакратычныя сілы прынялі сумесную дэкларацыю, стратэгічная мэта якой – уваходжанне Беларусі ў ЕС, і папрасіла парламентарыяў падтрымаць рэзалюцыю з прызнаннем еўрапейскіх памкненняў беларусаў, якую ўнёс дэпутат ад Літвы Пятрас Аўштравічус.

Падчас прамовы Святлана Ціханоўская прадэманстравала праект беларускага пашпарта, над якім зараз працуюць дэмакратычныя сілы, і паабяцала звярнуцца ў кожную краіну Еўрасаюза з просьбай прызнаць гэты дакумент.

Comments are closed.