Падляшша… Цягам стагоддзяў на гэтым абшары суседнічалі самыя розныя плямёны, што паўплывала і на структуру рэгіёну і, канечне,на яго моўную сітуацыю. Чыжы, Дубічы Царкоўныя, Орля, Гайнаўка і Белавежа – у штодзённым жыцці жыхары гэтых мясцовасцей карыстаюцца сваімі дыялектамі, гаворкамі, сваімі «гварамі».
На поўначы Падляшша людзі размаўляюць амаль на літаратурнай беларускай мове. Калі пераехаць раку Нарву і патрапіць у Бельск або Гайнаўку, можна пачуць мову, як на Палессі. На поўначы людзі скажуць «ён», у Бельску – «вуон», а на поўдні – «він». Характэрна тое, што мясцовае насельніцтва не залічае свае гаворкі да канкрэтнай мовы – гэта і не польская, і не беларуская, і не ўкраінская. Гэта – свая мова. І гавораць на ёй «по-своему».
Смак падляшскіх гаворак – у нашым аўдыё.
Comments are closed.