Loading

Улады апублікавалі склад камісіі, якая будзе займацца «памілаваннем збеглых беларусаў». У ёй міністры, дэпутаты, карыфеі айчыннай прапаганды і нават цэлая старшыня Беларускага саюза жанчын! І ўся гэтая «эліта» нацыі будзе вырашаць ці дастойныя мы, беларусы, якія выехалі за мяжу, вярнуцца дадому без перашкод.

Пра камісію, яе склад, крытэры вяртання «збеглых», наіўнасць беларусаў і літасць уладаў, паразмаўляем з гасцямі радыё Ўнэт рэдактаркай «Белсату» Вольгай Ярохінай і філосафам Паўлам Баркоўскім.

Сцісла ў размове

  • Склад камісіі: людзі адданыя рэжыму і правераныя. У тых, хто выехаў, гэтыя людзі дакладна даверу не выклікаюць. І вялікае пытанне, ці зможа гэтая камісія штосьці самастойна вырашыць без свайго куратара.
  • Выглядае як нейкі трагіфарс: рыторыка ва ўлады такая быццам бы натоўпы беларусаў ломяцца на радзіму праз мяжу. Але, безумоўна, знойдуцца людзі, якія павераць у гэтыя расказы.
    Камісія будзе хваліцца кожным станоўчым выпадкам вяртання. Аграменныя высілкі трацяцца, каб хоць кагосьці вярнуць з-за мяжы. У ход ідуць любыя інструменты.
  • Калі шукаць рацыянальную падставу, то цалкам магчыма, што ў Беларусі рыхтуюць грамадскую думку да перамоў з апазіцыяй. І такім чынам спрабуюць пачаць грамадскі дыялог. Трэба сачыць за наступнымі крокамі.
  • Вольга Ярохіна: насамрэч я ў камісію напісала не запыт вярнуцца, а толькі пытанне. Зрабіла выключна журналісцкую працу. Разумею, што я адзіная, хто да іх звярнуўся, інакш бы яны так не піярылі гэты выпадак. Я ацаніла відэазварот Генпракуратуры.

Comments are closed.