Loading

На тысячу беларусаў прыпадае 1163 беларускі. Такія лічбы напярэдадні 8 сакавіка агучыў Белстат. Па дадзеных ААН, Беларусь уваходзіць у топ-10 краін свету з самай вялікай колькасцю жаночага насельніцтва.

Пра тое, ці можна назваць Беларусь дзяржавай для жанчын, чаму ў нашай дзяржаве ўсё яшчэ распаўсюджаны гендарныя стэрэатыпы і як 8 сакавіка з дня барацьбы жанчын за свае правы пераўтварылася ў дзень кветак і цукерак, у эфіры радыё Ўнэт распавяла суаўтарка ютуб-праекту «Паўгадзіны кардыё» Аня Пярова.

Галоўнае ў размове:

  • Нам, беларусам, падаецца, што 8 сакавіка святкуюць ва ўсім свеце, але гэта зусім не так. Напрыклад у Чарнагорыі, дзе я цяпер жыву, вакол гэтага дня няма аніякага ажыятажу. Мужчыны не набываюць масава кветкі і не замаўляюць тонамі сушы. То бок такой традыцыі тут няма
  • Жанчыны звяртаюць асаблівую ўвагу на фармулёўкі, з якімі мужчыны віншуюць іх з 8 сакавіка. Калі яны чуюць, што гэта свята пяшчоты, свята вясны і ты павінна быць мілай, пяшчотнай і свяціцца, то гэта часта выклікае адмоўную рэакцыю. Ніхто нікому нічога не павінен.
  • Беларусы так і не пазбавіліся гендарных стэрэатыпаў. У 2020 быў момант, калі грамадства аб’ядналася вакол Ціханоўскай, Калеснікавай ды Цапкала і падавалася, што фемінізм перамог. Але цяпер мы бачыш, што нават у Аб’яднаным пераходным кабінеце ў большасці сваёй мужчыны, пра эканоміку і палітыку ад дэмсіл выказваюцца таксама мужчыны, а жанчыны зноў губляюць свае пазіцыі.
  • Ужыванне фемінітываў – гэта гісторыя пра павагу, а не пра мову. І гэтая павага павінна працаваць у абодва бакі: калі жанчына просіць называюць яе адвакаткай, то так і трэба рабіць. А калі экспертка, наадварот, кажа, што яна – эканаміст, а не эканамістка, то пярэчыць ёй нельга ні ў якім выпадку

Поўную размову з Аннай Пяровай слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.