Loading

Спікер Сената Польшчы Малгажата Кідава-Блоньска сустрэлася з кіраўніцай Саюза палякаў на Беларусі Анжалікай Борыс. Гэта першы пасля выхаду з турмы афіцыйны візіт Анжалікі Борыс у Польшчу. 

Маршалак запэўніла, што сенат “будзе стала падтрымліваць” працу Саюза, які “заўсёды можа разлічваць на дапамогу”. Яна запрасіла кіраўніцу саюза далучыцца да Кансультатыўнай Рады па пытаннях палякаў за мяжой. Кідава-Блоньска заклікала вызваліць журналіста і актывіста Саюза палякаў у Беларусі, палітвязня Анджэя Пачобута.

Анжаліка Борыс у сваю чаргу адзначыла, што сёння ў Беларусі пражывае каля 300 тысяч палякаў, для якіх вельмі важны кантакт з Польшчай, захаванне мовы і культуры.

“Мы вельмі зацікаўленыя ў выкладанні польскай мовы, — сказала кіраўніца Саюза палякаў. — Беларускія ўлады дазваляюць выкладаць польскую мову ў гуртках, на факультатывах, і сёння такія заняткі праводзяцца. Я знаходжуся ў пастаянным кантакце з выкладчыкамі, актывістамі, якія сёння жывуць у Беларусі”.

Comments are closed.