Loading

9 лістапада ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень супраць фашызму, расізму і антысемітызму. Менавіта ўначы 9 лістапада 1938 года ў Германіі і Аўстрыі прайшла серыя габрэйскіх пагромаў. «Крыштальная ноч», якую ўчынілі нацысты, стала першай масавай акцыяй гвалту Трэцяга рэйха супраць габрэяў.

Пра фашызм у ХХІ стагоддзі, талерантнасць беларусаў і захапленне падлеткаў правай ідэалогіяй, паразмаўлялі з анархістам Раманам Халілавым.

Сцісла ў размове:

– Тое, што СССР – краіна, якая перамагла фашызм, савецкі міф. Саюз адолеў не фашызм, а фашысцкія краіны, бо перамагчы ідэалогію немагчыма, можна адолець толькі яе прыхільнікаў.

– У Еўропе папулярнасць набіраюць так званыя «новыя правыя», якія адмовіліся ад радыкальнай рыторыкі. Яны не ўскідваюць руку ў нацысцкім вітанні, яны не распавядаюць, што габрэяў трэба паліць у печках. Гэтыя людзі кажуць, што яны не супраць мігрантаў, проста яны не хочуць, каб іншаземцы жылі менавіта ў іх краіне. Новыя правыя сцвярджаюць, што яны не расісты, а проста людзі, якія любяць сваю краіну. Такі фашызм у чалавечым абліччы.

– Тое, што беларусы самая талерантная нацыя – відавочнае перабольшванне. У мяне ярка выражаная каўказская знешнасць і ў Беларусі (у адрозненні, напрыклад, ад Украіны) я неаднойчы сутыкаўся з праявамі ксенафобіі і расізму. Але важна, што яны не маюць інстытуцыйнага характару.

– Як фашысты прыходзяць да ўлады? Яны даюць простыя адказы на побытавыя пытанні. Яны тлумачаць як вырашаць праблемы людзей без складаных схемаў, якія зоймуць гады. Ультраправыя мімікруюць пад тое, што культурныя, адукаваныя і нікога не збіраюцца паліць.

Слухайце падкаст:

Comments are closed.