Loading

Вясной гэтага года Дар’я Новік, Марыя Пятровіч і Андрэй Новік зачаравалі варшаўскую тэатральную публіку сваім музычна-містычным спектаклем «Замова». У пастаноўцы рэжысёра Максіма Шышко яны шапталі заклёны, чыталі сапраўдныя замовы і спявалі архаічныя мелодыі.

Магчыма, паводле спектакля выйдзе нават цэлы музычны альбом. А пакуль што Марыя Пятровіч і Дар’я Новік прэзентуюць сваю першую сумесную кампазіцыю «Вайна». Прэм’еру яны суправадзілі гіпнатычным кліпам па матывах свайго спектакля: сучасны чалавек у павуцінні рэліктавых сноў спрабуе адшукаць сваю ідэнтычнасць. Аранжыраваў кампазіцыю Мікіта Залатар.

А ў нашым аўдыё вы можаце паслухаць, як стваралася гэтая музычная гісторыя. Распавядае актрыса і спявачка Дар’я Новік.

 

Comments are closed.