Loading

Пост з віншаваннем сёлетнім лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру з’явіўся ў Instagram расійскага палітыка.

Мае віншаванні Алесю Бяляцкаму, беларускай “Вясне” @viasna96 і ўсяму беларускаму народу, зачыненаму сваёй уладай у адно вялізнае ШІЗА. Воля прыйдзе, і вясна прыйдзе”, – напісаў Аляксей Навальны на адрас Алеся Бяляцкага.

Таксама ў сваім пасце Навальны адзначыў расійскага лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру – праваабарончы цэнтр «Мемарыял», і ўкраінскі «Цэнтр грамадзянскіх свабод».

Гэта вялікая арганізацыя. Там працавалі і працуюць цудоўныя і легендарныя людзі. Яны і такія, як яны, – надзея нашай краіны”, – напісаў Навальны пра «Мемарыял».

На адрас украінскай праваабарончай арганізацыі «Цэнтр грамадзянскіх свабод” Навальны напісаў:

“Прэмія міру мае асаблівую вагу і значэнне для намінанта з краіны, якая ваюе, дзе „мір” – гэта не банальная абстракцыя, а тое, за што ваююць і паміраюць. Упэўнены, што гэтая прэмія міру – першая з тых, што справядліва дастанецца грамадзянам і арганізацыям Украіны. Няхай прыйдзе мір, няхай прыйдуць прэміі, няхай прыйдзе шчаслівае жыццё”.

Comments are closed.