Loading

«Вярнуцца, пакаяцца і спаць спакойна» – так праўладныя тэлеграм-каналы апісваюць прынцыпы ініцыятывы «Дарога дадому», якую запусцілі беларускія сілавікі. Прадстаўнікі рэжыму абяцаюць нармальнае жыццё ў Беларусі тым, хто ўдзельнічаў у пратэстах, а пасля з’ехаў за мяжу. Галоўнае прызнаць сваю віну і шчыра пакаяцца.

Дзясяткі, калі не сотні, нашых суайчыннікаў паверылі ў гэтую праграму і сталі вяртацца дадому. Як вынік, новыя крымінальныя справы і новыя палітзняволеныя.

Пра тое, чаму людзі ўсё яшчэ вераць прапагандзе, спадзяюцца на літасць рэжыму і рызыкуюць уласнай свабодай, Раман Ждановіч паразмаўляў з псіхолагам Наталляй Скібскай.

Сцісла ў размове:

  • Гэта не наіўнасць. У першую чаргу гэта стомленасць. І яшчэ надзея на лепшае. Беларусы пры ўсім узроўні расчаравання, спадзяюцца, у тым ліку і на літасць рэжыму. Людзі пажылі ў іншых умовах, адарваных ад беларускай рэчаіснасці, ім цяжка паверыць, што такая жорсткасць можа быць. Нягледзячы на навіны з Беларусі, кожны думае: «Са мной такое не здарыцца».
  • Да таго ж жыццё ў эміграцыі вытрымліваюць не ўсе, трэба вучыць мову, шукаць працу, прыстасоўвацца да новых умоў жыцця, і наступае такая ступень адчаю, што чалавек гатовы вярнуцца.
  • Украінцы, у адрозненне ад беларусаў, у эміграцыі літаральна «угрызаюцца ў глебу». Яны знаходзяць крыніцы рэсурсаў, як зачапіцца і выжываць. У нас метад выжывання іншы: сядзець пад венікам.
  • Кейс Курылінай: мне было шкада гэтую жанчыну, што яна за нейкім каханнем паехала. Яна дазволіла сябе падмануцца. Сумна, што ўмоўнае каханне пераважыла пытанні бяспекі. Гэта праблема многіх беларускіх жанчын.
  • Ці варта ісці на пакаяльныя відэа? Дакладна не варта асуджаць людзей на такіх відэа: калі ёсць сітуацыя небяспекі, ты можна казаць што заўгодна, каб застацца ў жывых. Мы не ведаем, што з гэтымі людзьмі робяць і чым ім пагражаюць.

Поўную размову з Наталляй Скібскай глядзіце ніжэй.

Comments are closed.