Loading

Бізнес паступова сыходзіць з Беларусі. 5779 малых і сярэдніх бізнесаў закрылася ў нашай краіне за першыя паўгода 2022-га. Такія лічбы агучыла Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой. Пакідаюць Беларусь і буйныя кампаніі, у першую чаргу гэта тычыцца IT-сектара. Так Wargaming і Epam ужо ўвайшлі ў лік буйнейшых падаткаплацельшчыкаў Літвы.

Як выглядае сітуацыя з рэлакацыяй беларускага бізнесу і з якімі праблемамі сутыкаюцца беларускія бізнесоўцы за мяжой, Раман Ждановіч пагаварыў з эксперткай у сферы бізнес-камунікацый Наталляй Красько.

Сцісла ў размове:

  • Мы з калегамі заснавалі Беларускае таварыства бізнесменаў, узаемадзейнічаем і з тымі, хто выехаў, і з тымі, хто ў Беларусі застаецца. Упершыню на мінулым тыдні да нас звярнулася група прадпрымальнікаў з пытаннем, як ім выехаць з Беларусі і што для гэтага патрэбна. Сітуацыю ўнутры краіны яны назвалі «выпаленай зямлёй».
  • Што трымае бізнес пасля 2020 года ў Беларусі? Я ведаю людзей, якія знаходзіліся за мяжой і, ведаючы, што іх шукаюць, садзіліся ў самалёт, прыляталі назад у Беларусь і траплялі ў турму. Я ведаю іншых людзей, якія засталіся ў краіне, сказалі, што я хачу быць на свабодзе, хачу развівацца і тое, што я за гэты час набуду, пакуль у краіне ідуць пераўтварэнні, дапаможа і мне і Беларусі. Гэта дзве пазіцыі. Да тых людзей, якія засталіся ў краіне я стаўлюся з павагай.
  • Я зараз сустракаюць вялікую колькасць бізнесменаў, якія выехалі, не планаваўшы гэтага. Добра, калі ў іх было два-тры месяцы падумаць і падрыхтавацца. Шмат збіралася за пару дзён пасля 24 лютага.
  • Па маіх адчуваннях бізнесмены, якія прыехалі нядаўна, зараз шукаюць за мяжой хутчэй не бізнес-партнёраў, а супольнасць. І таму яны прыходзяць да нас у аб’яднанні і прыводзяць сяброў. Бізнес-асяроддзе ў Беларусі было камерным, усе адзін аднаго ведалі, і за мяжой мы спрабуем стварыць такую ж атмасферу. У нашу «бізнес-талаку» прыходзяць таксама і тыя, хто ўжо шмат гадоў жыве і працуе ў Польшчы.
  • Вобраз беларускага прадпрымальніка за мяжой: нас вылучае абавязковасць і гатоўнасць дапамагаць.
  • Замежная грамадства зацікаўлена ў беларускіх бізнесменах. Зараз узнікае пытанне, ці многія з выехаўшых пажадаюць вярнуцца. Калі яшчэ год таму практычна ўсе казалі, што «так, я вярнуся, не можа быць іншых варыянтаў», то зараз ужо задумваюцца, што нават калі ўлада зменіцца, то як хутка зменіцца сістэма, і не хочацца людзям зноў усё пачынаць спачатку.

Comments are closed.