Loading

Усе гэтыя творы з часам забароны так і не вярнуліся на радзіму і ніколі не выконваліся ў Беларусі. Усе гэтыя матэрыялы доўгія дзесяцігоддзі знаходзіліся ў рукапісным выглядзе і так і не ўбачылі прафесійных зборнікаў і выдавецтваў. Усе гэтыя партытуры так і маглі застацца ў сховішчах беларускай бібліятэкі імя Францыска Скарыны ў Лондане. І ўсё ж яны загучалі…

У апошні дзень студзеня ў варшаўскім касцёле святога Аляксандра адбылася вялікая падзея. Беларусы ўпершыню пачулі духоўныя творы кампазітара Міколы Куліковіча. Яго музыку ў перакладах айца Аляксандра Надсана выконваў беларускі Concordia Choir пад кіраўніцтвам Галіны Казіміроўскай. Менавіта яна і прывезла ў Варшаву ўнікальныя партытуры лонданскіх архіваў знакамітай «Скарынаўкі». Беларусы сустракалі артыстаў цёплымі, урачыстымі, а часцей за ўсё ўсхваляванымі апладысментамі: гэта была гістарычная падзея.

У нашым рэпартажы мы сабралі для вас уражанні слухачоў і стваральнікаў праграмы, а таксама фрагменты твораў Міколы Куліковіча. 

Comments are closed.