Loading

У Атаве адбылася сустрэча Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы і Старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінэту  Святланы Ціханоўскай.
Івонка  Сурвіла прывітала Святлану  Ціханоўскую і яе паплечнікаў як прадстаўнікоў «новай хвалі змагароў за незалежнасць і лепшую долю беларускага народу».
«Яднае нас з вамі любоў да нашай Бацькаўшчыны Беларусі, гонар якой мы сёння мусім разам бараніць з-за ганебнай вайны, развязанай нашым найбліжэйшым суседам» – сказала старшыня Рады БНР.
Яна нагадала, што цягам дзесяцігоддзяў у часы СССР Рада БНР пераконвала свет, што беларусы маюць права на волю і на сваю незалежную дзяржаву. «У Беларусі ў той час за адно толькі слова «Незалежнасць» пагражала турма – гэтак, як сёння яна пагражае за “Пагоню” і бел-чырвона-белы сьцяг» – адзначыла Івонка Сурвіла.
фота: Сяргей Падсасонны

Comments are closed.