Loading

У гэтую нядзелю, 10 снежня, у варшаўскім кінатэатры Kinoteka можна было сустрэць сотні беларусаў, якія спяшаліся на прэм’еру серыяла «Працэсы». Навэлы абсурду пра Беларусь у чорным люстэрку Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй знялі спецыяльна для тэлеканала Белсат. Атрымаліся чатыры разнажанравыя гісторыі, якія паглядзелі ўжо сотні тысяч інтэрнет-гледачоў.

Збіраюць «Працэсы» аншлагі і ў кіназалах. Мы схадзіла на прэмʼеру ў «Кінатэку», убачылі ўсе чатыры эпізоды «Працэсаў» і паразмаўлялі пра іх з рэжысёрам серыяла Андрэем Кашперскім.

Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй

Comments are closed.