Ва Украіне пачынаецца фестываль дакументальнага кіно з назваю «1084 На мяжы». Гэта ўжо другі фестываль, першы адбыўся год таму. Сёлета падзея пройдзе ў пяці гарадах Украіны, а пачнецца сёння а 18-й гадзіне ў Адэсе. Падрабязней пра фармат і імпрэзы сёлетняга кінафестывалю радыё Ўнэт распавяла ягоная арганізатарка, праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская.
Фестываль будзе адбывацца ў пяці ўкраінскіх гарадах. Ён будзе доўжыцца некалькі месяцаў. У лістападзе больш за ўсё будзе падзеяў. Фестываль будзе праходзіць у Бучы, Адэсе і Луцку. Апроч фільмаў мы хочам зладзіць дыскусіі з украінцамі і беларускай дыяспарай. І таксама падчас нашых паказаў і іншых мерапрыемстваў, якія будуць, як і ў мінулым годзе мы будзем збіраць данаты для вакуумнай тэрапіі ран для ўкраінскіх шпіталёў.
У Луцку таксама ў межах фестывалю будзе выстава працаў Цеслера, а ў Адэсе будзе канцэрт гурта Колір. Пачынаецца ўсё з горада Адэсы. Ужо 9 чысла будзе адкрывацца фестываль фільмам «Радзіма», які зараз шуміць па ўсёй Еўропе і атрымлівае ўзнагароды і вылучаны ў шорт-ліст Еўрапейскай кінаакадэміі.
Тры дні і чатыры фільмы будзе ў Адэсе ў прасторы «Ось» на вуліцы Канатнай, 93. Пачатак – 9 лістапада а 18-й гадзіне. Пасля будзе фільм «Вадохрышча» Андрэя Куцілы і «Прагулянкі з Пушкіным» беларускай рэжысёркі Вольгі Прусак. І закрые фестываль у Адэсе фільм «Беларускі вальс» таксама пра Алеся Пушкіна і канцэрт гурта Колір, падчас якога таксама будзем збіраць данаты для вакуумнай тэрапіі ран.
Пасля эстафету пераймае Буча. І ў Бучу адмыслова прыедзе рэжысёр фільма «Кураж». У Бучы паказы будуць 18, 25 і 26 лістапада. Рэжысёр фільма «Кураж» Аляксей Палуян прыедзе якраз 25 лістапада ў Бучу каб сустрэцца з гледачамі. Гэта ўсё будзе адбывацца ў кінатэатры Filmax у Бучы. Таксама з 18 да 20 лістапада будуць захады і паказы фільмаў у Луцку. Выстава Цеслера будзе працаваць тыдзень да 25 лістапада.
У снежні – Тэрнопаль, а ў студзені Кіеў.
Цалкам размову з Таццянай Гацурай-Яворскай слухайце ў плэеры ніжэй:
Comments are closed.