Loading

Па словах дэпутата, на сённяшні дзень у Вярхоўнай Радзе зарэгістраваныя дзве ініцыятывы – гэта праекты пастаноў Вярхоўнай Рады. Адна – пра вызнанне Беларусі акупаванай, іншая – пра вызнанне Беларусі агрэсарам.

«І той, і той дакументы – гэта праекты палітычных заяваў, звароты да міжнародных арганізацый і ўрадаў іншых краінаў, дзе якраз і дэманструецца адсутнасць адзінства пазіцыяў на сённяшні дзень у Вярхоўнай Радзе Украіны, адносна таго, кім мы лічым Беларусь – ці краінай-агрэсаркай, ці краінай, якая таксама пацярпела ад расійскай агрэсіі ў выніку дзеянняў рэжыму. Як вядома, Украіна не вызнае легітымнасць Лукашэнкі».

Вадзім Галайчук прыняў удзел у дыскусіі «Пагрозы страты суверэнітэту Беларусі з боку РФ: міжнародны аспект», арганізаванай Радай знешняй палітыкі «Украінская прызма». Цыкл мерапрыемстваў прызнаны ўсталяваць палітычны дыялог паміж дэмакратычнай Беларуссю і ўкраінскай уладай.

«Вельмі добра, што такога роду імпрэзы ладзяцца, каб добра праінфармаваць украінскае грамадства, палітыкаў пра сапраўдныя абставіны, пра тое, якім чынам адбывалася фактычная акупацыя Беларусі, пра сутнасць дамоў у межах «Саюзнай дзяржавы», пра тое, якія пагрозы для Украіны гэта нясе, і напрацоўка супольнай палітычнай пазіцыі. Украіна – дэмакратычная краіна. Ёсць магчымасць выказваць розныя пункты гледжання і прастора для таго, каб тое ці іншае меркаванне магло перамагчы».

Comments are closed.