Loading

Лідар дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў у сувязі з падзеямі ў Расіі. Па словах Ціханоўскай, расійская дыктатура развязала вайну ва Украіне, а зараз прынесла яе ў свой уласны дом. Пуцін можа паспрабаваць уцягнуць беларускіх вайскоўцаў у свой унутраны канфлікт, каб ён стаў і нашым канфліктам таксама.

У сувязі з гэтым Святлана Ціханоўская звярнулася да беларускіх дыпламатаў, вайскоўцаў і сілавікоў з заклікам адстойваць уласныя інтарэсы Беларусі. «Ні Пуцін, ні Прыгожын – не сябры Беларусі. І не трэба выбіраць іх бок», – папярэдзіла лідэрка дэмсіл. Таксама яна звярнулася да беларускай арміі: «Мы не можам разлічваць на лёс і спадзявацца, што Расія пакіне Беларусь у спакоі. Зараз найлепшы шанец выгнаць расійскіх вайскоўцаў з нашай краіны. І калі мы гэты шанец прапусцім, Расія зробіць з намі таксама як і з Украінай».

Святлана Ціханоўская, якая ўзначальвае і Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі, паведаміла, што сёння быў створаны аператыўны штаб і яго кіраўніком прызначаны Валерый Сахашчык. Яна запрасіла далучацца да ініцыятывы прадстаўнікоў дэмакратычных структур, палка Каліноўскага і беларускіх добраахвотнікаў.

Comments are closed.