Loading

Лідар дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская пракаментавала радыё Ўнэт сітуацыю вакол ByPol і яго кіраўніка Аляксандра Азарава, які ўваходзіць у Аб’яднаны пераходны кабінет, дзе займае пасаду прадстаўніка па аднаўленні правапарадку. 

— Мы зараз праводзім праверку па фактах, мы павінны сабраць усіх удзельнікаў гэтага канфлікту і высветліць, што там здарылася насамрэч. Бо зараз плётак будзе шмат. Будуць абмяркоўваць з усіх бакоў. Але ж пакуль я не буду ведаць дакладна, што там адбылося і хто ў чым вінаваты,  расказаць больш, чым пра тое, што мы пачалі ўнікаць у сітуацыю, я не магу.

— То бок пакуль ён застаецца выконваць свае абавязкі ў кабінеце? Вы яго не адхіляеце?

— Пакуль не. Мы вырашым гэтае пытанне па разглядзе дакументацыі ў бліжэйшы час. Я ўпэўнена, што праца ByPol зараз крыху прыпынена з-за такога стану. Але ж пакуль я не бачыла ніводнага доказу, ніводнага дакумента аб нейкіх злачынствах. І такое рашэнне я не магу прыняць.

Comments are closed.