Loading

«Спрыяльныя ўмовы для знішчэння дыктатуры імкліва набліжаюцца. Гэта пачатак канца вялікай тыраніі. Я звяртаюся да ўсіх беларускіх вайскоўцаў: не ўдзельнічайце ва ўнутраным канфлікце Расіі. Гэтая грамадзянская вайна нас не тычыцца. Для беларусаў важна другое. Набліжаецца час, калі перад вамі паўстане выбар: выканаць злачынны загад, ці прысягу, якую вы далі на вернасць беларускаму народу.

Мы маем на тэрыторыі Беларусі вялізны рэзерв, які ўключае дзейных вайскоўцаў, вайскоўцаў запасу і простых грамадзян, якія гатовыя дзейнічаць і вызваляць Беларусь ад дыктатуры і акупацыі. Нам будуць патрэбныя людзі для рашучых дзеянняў. Рыхтуйцеся да ўступу ў атрады самаабароны. Кожны горад, кожны квартал, кожная вуліца – будзьце гатовыя да кантролю сваёй тэрыторыі і падтрымкі парадку. Вайскоўцы, рэзервісты, беларусы чакайце нашага сігналу. Час свабоды набліжаецца!»

Comments are closed.