Loading

Пражываючая ў Польшчы грамадзянка Беларусі, якая мае рахунак і плацёжную картку банка BNP Paribas, сцвярджае, што цягам году не мела і зараз не мае ніякіх праблем з мясцовай «дачкой» гэтага французскага банка. Тым самым жанчына абвяргае інфармацыю, што нібыта гэтая фінансавая ўстанова не мае ніякіх стасункаў з грамадзянамі Беларусі.

19 кастрычніка тэлеграм-канал «МотолькоПомоги» паведаміў, што яго рэдакцыя звярнулася ў банк Paribas у Польшчы, каб даведацца, ці дзейнічаюць у ім якія-небудзь абмежаванні ў дачыненні да Беларусі, а таксама як беларус можа адкрыць у ім рахунак.

Паводле размешчанага ў даным тэлеграм-канале скрыншота, кансультант банка Марта Мусёл адказала, што ў цяперашні момант яны не вядуць ніякіх адносін з грамадзянамі Беларусі. Таксама тэлеграм-канал сцвярджае, што летам мінулага году ў банку Paribas былі ўведзены абмежаванні ў прадастаўленні паслуг грамадзянам Беларусі і Расіі, якія не маюць віда на жыхарства ў краінах Еўрасаюзу і на рахунках якіх больш за 100 тысяч еўра ці іншай валюты ў эквіваленце. Тэлеграм-канал абвінаваціў Paribas у Польшчы ў дыскрымінацыі беларусаў.

Нам удалося пагутарыць з грамадзянкай Беларусі, дарэчы і беларускай па нацыянальнасці, якая роўна год таму,  ўвосень 2022 года адкрывала рахунак і атрымлівала плацёжную картку ў адным з аддзяленняў Paribas на Падляшшы.

Летась жанчына пераехала ў Польшчу па гуманітарнай візе.

— Ведаю, што ў вас ёсць рахунак ў Paribas. Як вы яго адкрывалі? Ці былі складанасці? Можа зараз вам штосьці кажуць?

— У мяне ўсё нармальна. Я недзе год таму адкрыла картку банка і працягваю карыстацца ёй. Увогуле ніякіх складанасцяў у мяне не было. Дарэчы, былі складанасці з іншым банкам. Перад тым, як зайсці ў Paribas, я заходзіла ў банк Pekao, хаця дакладна не помню. Вось там мне адмовілі, ці як замежнай грамадзянцы ці як грамадзянцы Беларусі, нешта ў такім духу, я не помню. І наступны банк, куды я пайшла, акурат быў банк Paribas. Там мне адразу дакладна не сказалі, што ўсё ок і рахунак адкрыюць. Яны сказалі, што паспрабуюць, што возьмуць усё мае даныя, і пацверджанне я атрымлівала толькі на наступны дзень. То бок на наступны дзень мне прыйшло паведамленне, што ўсё нармальна і праз тыдзень яны мне прыслалі карту. Нібыта так было. І я карыстаюся ёю ўжо год і ніякіх праблем не было.

— Калі вы адкрывалі рахунак у банку Paribas, ці пыталіся ў вас аб нейкіх дакументах – аб пашпарце ці карце побыту?

— На той момант у мяне не было карты побыту. У мяне быў беларускі пашпарт і адкрытая, дзеючая віза ў пашпарце. Пашпарт, дамову найма пра тое, што я тут пражываю, акрамя таго, я ўжо стаяла на ўліку ва ўпраўленні працы як беспрацоўная, вось пра гэта дакумент яшчэ быў. Па-мойму, усё.

— Размоў аб тым, што вы грамадзянка Беларусі, таму да вас будуць прыменены нейкія абмежаванні пры адкрыцці рахунку, з боку работнікаў банку не было?

— Так канкрэтна яны не выказвалі, але яны сказалі, што пацверджанне да вас прыйдзе не зараз, а на наступны дзень. І толькі на наступны дзень мне прыйшло паведамленне, што картка адкрыта. Я нават не помню, можа яны далі мне адразу гэту картку, а пацверджанне, што яна актывавана прыйшло на наступны дзень. Можа так было. Я ў некалькіх банках зарэгістравана, таму дакладна не помню.

— А зараз не прыходзяць нейкія паведамленні аб тым, што з вамі сканчваюць узаемаадносіны, разрываюць дамову?

— Не, усё нармальна. Я працягваю карыстацца карткай, і для мяне зараз гэта асноўная картка, якой я карыстаюся. Таму я б не хацела, каб былі нейкія праблемы з іх боку. Усё добра ў гэтым плане.

Comments are closed.