Loading

Аб’яднаны Пераходны Кабінет адрэагаваў на словы прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы, які падчас саміту НАТА назваў Беларусь расійскай губерніяй.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа падчас саміту НАТА ў Вільне заявіў, што Беларусь «больш не з’яўляецца незалежнай, гэта яшчэ адна губернія Расійскай Федэрацыі». Аб’яднаны Пераходны Кабінет лічыць, што такая трактоўка стварае памылковае ўспрыманне Беларусі ў свеце і спрыяе яшчэ большай ізаляцыі нашай краіны і нашага народа. Беларусь – гэта не губернія Расіі, і беларускі народ не дазволіць ёй такой стаць.

У АПК адзначылі, што Беларусь як дзяржава сапраўды страчвае свой суверэнітэт праз паглыбленне залежнасці ад Расіі. Да гэтага вядуць злачынныя дзеянні расійскага кіраўніцтва і марыянеткавага рэжыму Лукашэнкі. Аднак адбываецца гэта насуперак волі беларускага народа, яго імкненню да незалежнасці і свабоды.

Дэмакратычны сілы вітаюць заяву лідараў Літвы, Польшчы і Латвіі да Генеральнага сакратара НАТА, у якой сцвярджаецца, што беларускі народ мае патрэбу ў падтрымцы і заклікае кіраўніцтва ўсіх краін-саюзніц дэмакратычнай Беларусі выступіць з заявамі ў абарону суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі, а беларускі народ падтрымаць практычнымі захадамі ў яго супраціве дыктатуры.

Comments are closed.