Колькасць беларускіх студэнтаў у Польшчы расце штогод. У 2021 годзе у польскіх ВНУ навучалася 11 076 чалавек. Беларусы займаюць другое месца пасля ўкраінцаў (36 030 чалавек) сярод усіх студэнтаў-замежнікаў, якіх у Польшчы каля 86 тысяч. Прафесар Беластоцкага палітэхнічнага ўніверсітэта Святлана Куль-Сяльверстава называе прычыны, чым менавіта польская адукацыя вабіць нашых суайчыннікаў.
Найперш, апошнім часам Беларусь выключана з Балонскага працэсу, і зараз паўстае пытанне, наколькі прыдатным будзе беларускі дыплом для спецыяліста і ці можна з такім дыпломам канкурыраваць на рынку працы. Польская жа сістэма адукацыі даволі развітая, дыпломы польскіх ВНУ каціруюцца ў Еўропе.
Таксама Польшча папулярная праз блізкія мову і асяроддзе, культурную блізкасць польскага народу. З пункту гледжання мовы ў Польшчы беларусы адаптуюцца прасцей і хутчэй, чым, напрыклад, у Літве.
Беларускія студэнты ў значнай колькасці навучаюцца ў Польшчы ўжо не першае дзесяцігоддзе, такім чынам, можна сказаць, што існуе пэўная традыцыя. Таксама ўплываюць і хвалі эміграцыі — працоўнай да 2020 года і палітычнай пасля. Зараз для беларусаў няма праблемы знайсці суайчыннікаў у Польшчы, і гэта таксама спрыяе іх адаптацыі.
Працэс навучання ў польскіх ВНУ значна адрозніваецца ад беларускага. Па-першае, ад студэнтаў чакаюць значна большай самастойнасці: кожны мусіць дбаць пра свае веды сам, і ніхто не будзе кантраляваць поспехі студэнта, «цягнуць» яго, як гэта часта адбываецца ў Беларусі. З іншага боку, студэнты ў Польшчы маюць істотна больш правоў і прывілегій: так, напрыклад, яны могуць ацэньваць выкладчыкаў, якасць лекцый і семінараў, і маюць магчымасць памяняць выкладчыка, які не адпавядае іх патрабаванням.
Аднак, хаця польская мова і даволі блізкая да беларускай, не ўсе могуць хутка вывучыць яе на дастатковым для атрымання вышэйшай адукацыі ўзроўні. Апрача таго, за апошнія гады было звольнена шмат выкладчыкаў з Беларусі. Гэта стала нагодай для стварэння Беларускай Акадэміі, дзе можна дыстанцыйна атрымаць адукацыю на беларускай мове.
Беларуская Акадэмія працуе наступным чынам: адкрываецца новая спецыяльнасць на базе польскай ВНУ, заняткі праводзяцца онлайн, але пры гэтым студэнты Акадэміі маюць легалізацыю ў Польшчы і ўсе прывілегіі, якія ёсць у звычайных польскіх студэнтаў. Праца з дакументамі таксама максімальна спрошчана, у Акадэміі прымаюць электронныя версіі. Яшчэ ў Акадэміі ёсць уласны telegram-канал https://t.me/baedueu і адпаведны канал для пытанняў і прапаноў https://t.me/edu_ba_2021.
З моманту стварэння Беларускай Акадэміі ўжо праведзеныя два наборы, у тым ліку на магістарскую спецыяльнасць «Мэнэджмэнт у тэлебачанні, медыя і Інтэрнэце», якая пакуль што нідзе больш не прадстаўлена. Навучанне ў Акадэміі платнае, што забяспечвае важны момант — хаця Беларуская Акадэмія і атрымлівае пэўную дапамогу ад польскіх навучальных устаноў і арганізацый, у першую чаргу гэта ўсё-ткі самастойная ініцыятыва, якая не карыстаецца ніякімі фінансавымі грантамі.
3 komentarze
That far ground rat pure from newt far panther crane lorikeet overlay alas cobra across much gosh less goldfinch ruthlessly alas examined and that more and the ouch jeez.
Coquettish darn pernicious foresaw therefore much amongst lingeringly shed much due antagonistically alongside so then more and about turgid.
Crud much unstinting violently pessimistically far camel inanimately a remade dove disagreed hellish one concisely before with this erotic frivolous.