Loading

Што адбываецца?

Сёння кіраўнік ByPol Аляксандр Азараў паведаміў, што арганізацыя страціла доступ да сваіх старонак у сацыяльных сетках Facebook, Instagram, Telegram і каналу на YouTube. Адміністратар сацыяльных сетак у нейкі момант адмовіўся праходзіць паліграф, пасля чаго быў звольнены, бо «страціў давер». Пазней у тэлеграм-канале  ByPol з’явілася інфармацыя, з якой вынікае, што аб’яднанне сілавікоў Азарава фактычна звольніла.  Быццам бы намінальныя заснавальнікі фонду  ByPol – А. Азараў і С. Лупаносаў у парушэнне нарматыўных дакументаў адмаўляюцца падаваць фінансавую справаздачнасць, нават па пісьмовых запытах афіцыйных членаў праўлення фонду. Вось ужо 4 дні самапрызначаны «кіраўнік ByPol  хаваецца ад калектыва, не з’яўляецца ў офіс, спрабуе рассылаць у СМІ недакладную інфармацыю ў дачыненні да супрацоўнікаў  ByPol.

Радыё Ўнэт датэлефанавалася да Аляксандра Азарава з просьбай патлумачыць сітуацыю.

— Аляксандр, што адбываецца?

— Глядзіце, я нічога каментаваць не збіраюся больш таго, што я нарасказваў на відэа. Паглядзіце маё першае відэа, другое, там два відэа. Першае пра тое, што людзі адмаўляюцца праходзіць паліграф і там апытанка: трэба супрацоўнікам ByPol праходзіць паліграф ці не. Людзі прагаласвалі 79% выказалася, што трэба. А другое відэа, што людзі, якія не прайшлі паліграф, былі звольнены ў сувязі са стратай даверу. Уважліва паглядзіце першае і другое відэа і зрабіце высновы.

Супрацоўнікі ByPol кажуць, што гэта яны Вас звольнілі?

— Ну канешне ж звольнілі. У другім відэа мы якраз і кажам, што яны захапілі сацыяльныя сеткі. Мы зараз займаемся тым, каб вярнуць доступ да іх. Будзем разбірацца з гэтай праблемай.  

— Пытанне калектыва да Вас, што Вы не прадаставілі нейкую фінансавую справаздачу…

— Усё, я больш нічога не каментую. Я нават і трубку не здымаю. Паглядзіце два маіх відэа ўважліва.  

Была інфармацыя, што Вы пакінулі Польшчу?

– Ну не, я як быў у Польшчы, так тут і знаходжуся.

Comments are closed.