Loading

Былы амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі стаў упаўнаважаным міністра замежных спраў Польшчы па супрацоўніцтве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Адпаведная пасада з’явілася ў сацыяльных сетках дыпламата.

З прызначэннем Артура Міхальскага павіншаваў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка. Беларускі палітык выказаў удзячнасць польскаму дыпламату за яго працу на карысць беларусаў і выказаў упэўненасць, што «мы зможам зрабіць больш, каб Беларусь стала свабоднай еўрапейскай краінай».

Comments are closed.