Беларусы жывуць у атмасферы страху і цемрашальства ўладаў. Пра гэта днямі заявіла Спецыяльная дакладчыца ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн. Па яе словах, нават у эміграцыі нашыя суайчыннікі не пазбаўляюцца страху, бо чальцы іх сем’яў, якія не змаглі пакінуць Беларусь, знаходзяцца ў небяспецы і пад пагрозай арышту.
Пра тое, ці моцна страх пасяліўся ў беларускім грамадстве, наколькі ён эфектыўны для кіравання краінай і як супрацьстаяць страху, паразмаўляем з дактарантам Масарыкавага Універсітэта ў чэшскім Брно Андрэем Калавурам.
Сцісла ў праграме:
- На страх у Беларусі працуе цэлая сістэма. Вербальныя інтэрвенцыі трэба падтрымліваць тэрорам.
- Асноўны пасыл Лукашэнкі і яго апарата грамадству: вас спрабуюць знішчыць, а мы вас ратуем.
- Страх эфектыўны, калі яго шмат і калі ён не паўтараецца. Лукашэнка з 1994 года практычна не мяняў кантэнт запалохвання: у яго спічах былі адны і тыя ж бандыты, якія захопяць уладу. Грамадства прывыкла і ўспрымала гэтую рыторыку як блеф.
- Лукашэнка зразумеў, што ў 2020 годзе яго камунікацыя правалілася, таму ён яе мадэрнізаваў: з’явілася больш канспіралогіі, у паблік выйшлі агрэсіўныя прапагандысты, пачалі публікавацца пакаянныя відэа, каб застрашыць людзей.
- Паводле нашага апытання: большасць беларусаў не давярае суседзям. Людзі пойдуць супраць страху, калі будуць адчуваць еднасць грамадства. Пераадолець страх дапамагаюць сябры і сям’я.
Поўную гутарку слухайце ў плэеры ніжэй.
Comments are closed.