Loading

Для Мікалая Стонькі гэты жнівень стаў надзвычай насычаным. Можна нават сказаць, што гэта быў для беларускага акцёра месяц зорны: Мікалай выканаў галоўныя ролі адразу ў двух прэм’ерных спектаклях тэатральнага фестывалю Inex-fest. Бліскуча справіўся з польскамоўнай эксперыментальнай пастаноўкай «Канец паўкабана», а ў спектаклі «Плошча Перамогі» сыграў галоўнага персанажа рамана Альгерда Бахарэвіча. Лёкса Шпуль — першая такая вялікая роля ў кар’еры артыста, які да 2020 года працаваў у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, а пасля запісу смелага відэазвароту звольніўся і з’ехаў у Варшаву.

Мікалай Стонька ў ролі Лёксы Шпуля ў спектаклі «Плошча Перамогі»
  • Ці адразу ў Стонькі атрымліваўся яго персанаж Лёкса Шпуль?
  • Хто з купалаўцаў даваў яму парады і як працавалася з рэжысёрам Аляксандрам Гарцуевым?
  • З якой роллю Мікалай Стонька дэбютаваў у польскім кінематографе?
  • І пра што яго тэатральныя мары і думкі?

Адказы на пытанні слухайце ў нашым інтэрв’ю.

Мікалай Стонька

Comments are closed.