Loading

У Варшаве прайшла прэм’ера спектакля па рамане Альгерда Бахарэвіча. Пісьменнік прызнаваўся, што для яго гэта – самая важная падзея лета. Выклікала яна ажыятаж і ў публікі. Квіткі на «Плошчу Перамогі» раскупілі задоўга да паказу, а сярод гледачоў можна было заўважыць Паўла Латушку, Зянона Пазняка, Сцяпана Пуцілу і другіх вядомых беларусаў.

Прэм’ера адбылася 12 жніўня ў TR Warszawa. Галоўную ролю ў спектаклі сыграў Мікалай Стонька. Разам з ім свае бліскучыя вобразы стваралі Валянціна Гарцуева, Алег Гарбуз, Зоя Белахвосцік, Аляксандр Казела і іншыя купалаўцы. Выйшаў на сцэну ў ролі Караля і рэжысёр пастаноўкі Аляксандр Гарцуеў.

Ці былі на іх Плошчы Перамогі пераможцы? Што напрарочыў у сваім рамане Альгерд Бахарэвіч? І як пражывалі яго тэкст Купалаўцы? Інтэрв’ю са стваральнікамі і выканаўцамі спектакля, а таксама фрагменты пастаноўкі слухайце ў рэпартажы Аліны Крамко.

Comments are closed.