Loading

Трэцяга  лістапада ў судзе Першамайскага раёна Мінска вынеслі прысуды па крымінальнай справе супраць трох лідараў Аб’яднанай грамадзянскай партыі — Аксаны Аляксеевай,  Мікалая Казлова і Антаніны Кавалёвай.  Судовы працэс разглядала суддзя Анастасія Кулік, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівала Іна Зубко.

Палітвязняў абвінавацілі ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, праз удзел у “Маршы Новай Беларусі” 23 жніўня 2020 года (арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Суддзя Анастасія Кулік прызначыла палітвязням тэрміны, якія 2 лістапада запрасіла пракурор Іна Зубко: Антаніне Кавалёвай — 1 год калоніі,  Аксане Аляксеевай — 1,5 года калоніі,  Мікалаю Казлову — 2,5 года калоніі.

Comments are closed.