Loading

16 і 17 верасня ў Варшаве праходзіў Першы кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі. Удзельнікі на яго ехалі з самых розных гарадоў Еўропы – Гамбурга, Берліна, Лондана, Кракава, Гданьска, Вільні, а зацікаўленасць да падзеі была такой вялікай, што рэгістрацыя на кангрэс закрылася за некалькі дзён да яго пачатку.

Што абмяркоўвалі на форуме і хто з вядомых беларусаў на ім прысутнічаў, слухайце ў рэпартажы Аліны Крамко.

Галіна Казіміроўская, арганізатарка кангрэсу: «Мне падабаецца, што прыехалі людзі з абсалютна розных напрамкаў мастацтва, з розных куткоў Еўропы. Мне здаецца, што ёсць добрая энергія, запатрабаванасць у дыялогу. Тут прагаворваюцца важныя пытанні, якія мы часта задаём сабе ў сваіх асяроддзях».

Альгерд Бахарэвіч, пісьменнік: «У другі дзень кангрэсу я гаварыў пра ўспрыманне культуры ў сучасным свеце. Для мяне культура не абавязкова азначае штосьці пазітыўнае, добрае, са знакам плюс. Культура – гэта стварэнне, творчасць, а творчасць цалкам можа служыць злу. Нават дыктатарскім рэжымам патрэбная культура. Я не ведаю, наколькі яна патрэбная беларускаму рэжыму, але расейскаму, крамлёўскаму рэжыму – дакладна. Гэта складаныя пытанні, над якімі мы разважалі…»

Валянціна Андрэева, заснавальніца выдавецтва Gutenberg Publisher. «Не трэба забываць пра жыццё, пра радасць ад самой дзейнасці, чытання, стварэння нечага пазітыўнага. Трэба заўжды ставіцца да нашай сітуацыі не як да праблемы, а як да магчымасці, як да цікавых абставін, якія нас тут сабралі. Што мы можам убачыць, што можам яркага цікавага зрабіць? Мне хацелася б разважаць пра гэта».

Comments are closed.