Loading

Творчая ініцыятыва «Дом творцаў» запускае новую Музычную рэзідэнцыю ў Варшаве. Да ўдзелу ў праекце, які падтрымлівае рэпрэсаваных беларускіх творцаў, запрасілі 20 таленавітых музыкаў. Гэта рок, поп, джаз і акадэмічныя выканаўцы з Беларусі. Яны будуць супольна працаваць над новым матэрыялам, які для іх ужо падрыхтавалі аўтары праекта, і аб’яднаюцца ў гурт.

Аўтары ідэі – таленавітыя творцы Воля Шніп і яе муж, былы палітвязень, удзельнік гурта Irdorath Антон Шніп.

«Выканаўцы на гэтую рэзідэнцыю ў большай ступені адбіраліся з тым, каб кожны музыкант адпавядаў нашай задуме. Бо матэрыял, з якім яны будуць працаваць, ужо вядомы. Скажу, што да нас прыйдуць людзі з вельмі вялікім досведам, амаль усе яны мультыінструменталісты. Разам яны створаць новы гурт, які, спадзяемся, працягне сваю творчую вандроўку і пасля рэзідэнцыі», – распавяла Вольга.

Падрабязней – у аўдыё.

Comments are closed.