Loading

Прэзентацыя новай кнігі пісьменніка і журналіста Алеся Аркуша «Вечар – як сон, у якім шмат агнёў» прайшла ў беластоцкім хабе «Новая зямля». Пад адну вокладку сабраныя найбольш адметныя героі яго прозы. Напрыклад, Іван Шагойка, які падрабляў для партызанаў накладныя на нямецкія склады, і партызаны па іх паспяхова атаварваліся. Прыгодніцкая кніга выйшла ў выдавецтве «Камунікат.org» накладам каля 200 асобнікаў. Наш карэспандэнт Уладзімір Лапцэвіч пагутарыў з аўтарам аб новым выданні.

Сцісла ў размове:

  • Кніга складаецца з невялікіх апавяданняў, напісаных у Вільні, і рамана. Аўтар і галоўны герой адзін і той жа чалавек, які часам губляецца ў падзеях, краінах, ландшафтах. Назва носіць больш філасофскі характар.
  • Змест кнігі пабудаваны на дакументальнай аснове, у той жа час мастацкі апрацаваны. Закранаецца мая сям’я. Сярод герояў мая жонка, родны брат, сваякі. Некаторыя падзеі я проста ўявіў сабе.
  • У кнізе распавядаецца пра партызан брыгады «Смерць фашызму». Тэма вайны зараз вельмі актуальная. Заўсёды ўяўлялі вайну як нешта агульнае, але яна складаецца з мільёнаў розных фактаў, герояў.
  • Знойдзены дакументальныя сведчанні, як партызаны ў нашых мясцінах, карыстаючыся падробленымі дакументамі, атрымлівалі харчаванне з нямецкіх складоў. Гэтыя ж партызаны напрыканцы вайны забілі антыфашыстаў-замежнікаў, якія ваявалі разам з імі.
  • У кнізе цікавыя, прыгодніцкія гісторыі. Мною абраны лаканічны стыль без разнастайных упрыгожанняў. Кніга чытаецца вельмі лёгка.
  • Раман пісаўся каля года, а многія апавяданні, якія ўвайшлі ў кнігу, даўно ляжалі ў шуфлядзе.
  • Такія ж самыя апавяданні з шуфляды будуць і ў наступнай кнізе. У ёй будзе раман «Мясцовы час», які пра тое, што ўдалося зрабіць у культурніцкім плане ў 90-х гадах. Хочацца выдаць і яшчэ некаторыя свае літаратурныя творы, а таксама сабраць рэцэнзіі, інтэрв’ю і іншае.

Comments are closed.