Loading

У Беластоку фонд «Тутака» абвесціў аб правядзенні Трэцяга міжнароднага дэкламатарскага конкурса. Да канца студзеня 2024 года жадаючыя могуць даслаць відэа з запісам сваёй дэкламацыі вершаванага ці празаічнага твора. Найлепшыя выканаўцы сустрэнуцца на сцэне Беластоцкага тэатра лялек, дзе ў Дзень роднай мовы 21 лютага адбудзецца ўрачысты фінал. Пра абвешчаны конкурс, яго мэты, асаблівасці правядзення і ўдзельнікаў наш карэспандэнт Уладзімір Лапцэвіч пагутарыў са старшынёй Праграмнай рады фонду «Тутака» Зміцерам Косціным.

Сцісла ў размове:

  • Галоўная мэта конкурсу – вяртанне беларускай мовы ва ўжытак многіх людзей, для якіх яна засталася на ўзроўні заняткаў у школе. Асабліва гэта тычыцца маладога пакалення беларусаў, якое не гавораць па-беларуску.
  • Колькасць удзельнікаў другога конкурсу ў 2023 годзе аказалася ў два разы большай, чым у першага, які адбыўся ў 2022 годзе. Конкурс было вырашана зрабіць міжнародным.
  • У трэцім конкурсе з’явілася катэгорыя, дзе будзе ацэньвацца мантаж і аператарская праца.
  • Пра наяўнасць удзельнікаў з Беларусі казаць пакуль не варта з прычын бяспекі для іх, але зацікаўленасць конкурсам там ёсць.
  • Дарослыя таксама прымаюць даволі удзел у конкурсе. Найстарэшы ўдзельнік меў 63 гады. Найменшая па колькасці заявак падлеткавая катэгорыя ад 13 да 17 гадоў.
  • У гэтым годзе з’явілася магчымасць дэкламаваць празаічныя, а не толькі вершаваныя творы.
  • Пакуль не было дэкламацыі твораў замежных аўтараў, перакладзеных на беларускую мову.
  • У журы конкурса прысутнічаюць літаратары, акторы. Ацэнка выступу робіцца не толькі з літаратурнага гледзішча, але і тэатральнага.
  • Пераможцы атрымліваюць не як грошы, так і літаратурныя выданні, календары, якія папулярызуюць беларускую мову.
  • Жадаючыя прыняць удзел у конкурсе павінны да 31 першага студзеня запісаць на відэа сваё выступленне і даслаць яго на адрас [email protected]

Comments are closed.