Loading

Беларускія ўлады значна ўскладнілі жыццё вернікам.  У чацвер Лукашэнка падпісаў закон, якім ўнесены папраўкі ў заканадаўства аб дзейнасці рэлігійных арганізацый. Напрыклад, сталі больш жорсткімі патрабаванні да іх рэгістрацыі, кіраўнікамі рэлігійных аб’яднанняў не могуць быць тыя, хто па меркаванні ўлад датычны да экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці, а цэрквам забаронена займацца дзейнасцю палітычнай.  Навэлы заканадаўства нам пракаментавала  тэолаг, эксперт у галіне рэлігіі, палітыкі і праваабароны Наталля Васілевіч.

Сцісла ў размове:

  • Папраўкі ўкладаюцца ў логіку развіцця рэжыму Лукашэнкі пасля 2020 года, калі ў тым ліку і рэлігійныя супольнасці выступалі супраць гвату і беззаконня. Рэжыму было важна “нармалізаваць” гэты сектар грамадства, парушыць сувязі паміж людзьмі.
  • Паводле міжнародных стандартаў патрабаванне абавязковай рэгістрацыі для рэлігійных арганізацый  з’яўляецца парушэннем права на свабоду рэлігій і перакананняў. У той жа час у Беларусі любая дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі крыміналізавана.
  • Людзей, якія гатовы ісці дзеля сваёй веры на пакуты, не вельмі шмат. Таму абавязкам дзяржавы ёсць абарона іх веры і недапушчэнне пераследа за веру. У Беларусі зараз сістэма скіравана на гвалт і ламанне перакананняў.  Дзяржава ставіць людзей перад выбарам, перад якім яны стаяць не абавязаны. 
  • З аднаго боку добра, што рэлігійную дзейнасць пашырылі, у прыватнасці абазначыўшы місіянерскую дзейнасць, але з іншага — гэтая місіянерская дзейнасць без рэгістрацыі, напрыклад, вядзенне ўласнага рэлігійнага блога ў інтэрнэце, становіцца крымінальным злачынствам. Логіка рэпрэсійнага заканадаўства ў тым, што згаданае ў законе, насамрэч пераўтвараецца ў абмежаванне.
  • Рэжым і раней значна ўскладняў атрыманне рэлігійнымі арганізацыямі гуманітарнай дапамогі з-за мяжы і аказанне імі сацыяльных паслуг насельніцтву. Цяпер далёка не кожная рэлігійная арганізацыя будзе ў стане займацца такой дзейнасцю. У сваю чаргу донары не любяць працаваць з Беларуссю, з-за таго, што шмат грошай прыходзіцца аддаваць уладзе.
  • Рэжым забараняе рэлігійным арганізацыям займацца палітычнай дзейнасці, хоць царква як маральны аўтарытэт наадварот павінна выказвацца па палітычных пытаннях. Яна павінна ўздымаць свой голас супраць несправядлівасці, супраць гвалту, супраць вайны. Цяпер выступленні святароў, падобныя выступленням і выказванням у 2020 годзе, будзе лічыцца парушэннем закона.

Цалкам размову слухайце тут

Comments are closed.