Tag

Прэмія Гедройця

Browsing

Беларускі ПЭН сумесна з Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў 17 лістапада ўвечары назваў лепшыя літаратурныя творы гэтага года, уганараваныя прэміяй Гедройця. Трэцюю прэмію атрымала кніга Валера Гапеева «Жэнька, каралева мышак», выдадзеная «Кнігазборам», другое месца дасталося кнізе Вольгі Гапеевай «Самота, што жыла ў пакоі насупраць» (выдавецтва «Галіяфы»), і першую прэмію атрымаў Сяргей Абламейка за кнігу ў жанры нон-фікшн з назваю «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня. Кніга першая», выдадзеная ў «Бібліятэцы Свабоды». Пра тое, якія тэксты былі адабраныя журы ў шторт-ліст прэміі і пра тое, як увогуле падзеі апошніх гадоў уплываюць на літаратурны працэс мы паразмаўлялі з паэтам, перакладчыкам, літаратуразнаўцам і чальцом сёлетняга журы прэміі Гедройця Андрэем Хадановічам.