Першымі іх атрымалі праваабарончая ініцыятыва дапамогі палітвязням Dissidentby, дабрачынны фонд «Краіна для жыцця», ініцыятыва BY_help і Беларуская Рада культуры.
Усяго сродкі будуць пералічаны 12 арганізацыям, ініцыятывам і дабрачынным фондам.
Першапачаткова грошы паступілі на рахунак Фонду «21 мая», які быў створаны для акумулявання фінансавай падтрымкі. Далей яны будуць размеркаваны сярод арганізацый, а адтуль накіраваны сем’ям палітзняволеных згодна з атрыманымі заяўкамі.
Назіральная рада марафона сумесна з арганізацыямі прынялі рашэнне аказаць дапамогу тым, хто зараз знаходзіцца ў самым уразлівым становішчы, а менавіта вязням і іх сем’ям. Так сабраныя сродкі пойдуць на перадачы ў турмы і калоніі, медыцынскую дапамогу, аплату адвакатаў і фінансавую дапамогу семʼям палітычных вязняў.
Усяго на Марафоне Салідарнасці «Нам не ўсё адно» было сабрана 574 617 еўра, пасля выплаты камісіі засталося 545 700 еўра і 12 100 еўра ў крыптавалюце. Марафон праходзіў 29 ліпеня. Больш за месяц спатрэбілася на тое, каб вырашыць юрыдычныя нюансы: аформіць дамовы з арганізацыямі, правесці перамовы з банкамі.
Comments are closed.