Loading

У сераду, 15 лістапада, у Музеі вольнай Беларусі адкрываецца выстава «Dom» беларускага фатографа Алеся Кот-Зайцава. 

У гэтага праекта цікавая і доўгая гісторыя. Свой «Дом» Алесь Кот-Зайцаў пачаў ствараць яшчэ ў 2015 годзе – спрабаваў зразумець, што адбываецца з намі ў эміграцыі і рабіў фатаграфіі з Парыжу, Варашвы і звычайнай беларускай вёскі. Пазней па матывах кранальнага фотацыкла выйшла кніга, і падавалася, што ў гэтай гісторыі можна ставіць кропку. Але год таму фатограф вырашыў вярнуцца да «Дому»: бо тэма яго пошуку стала цяпер актуальнай для сотняў тысяч беларусаў.
Схадзіце абавязкова: у Варшаве адкрываецца фотавыстава для тых, хто сумуе па доме
На выставе мы ўбачым 30 аналагавых фотаздымкаў. Паказ аздобіць запіс  аўтарскага эмібент-сэта, які адмыслова для праекта старыў акардэаніст Алесь Ясінскі. А музычным госцем імпрэзы стане беларускі гурт Naviband.

Схадзіце абавязкова: у Варшаве адкрываецца фотавыстава для тых, хто сумуе па домеПадрабязней – у нашым інтэрв’ю з Алесем Котам-Зайцавым:

Comments are closed.