Loading

Еўрапейская камісія заклікала Google, Meta ды іншыя буйныя тэхналагічныя кампаніі дапамагчы незалежным беларускім медыя, прасоўваючы іх кантэнт. Справа ў тым, што пашукавікі спачатку выдаюць карыстальнікам інфармацыю ад дзяржаўных медыя, а, каб знайсці артыкулы незалежных СМІ, беларусам даводзіцца патраціць значна больш часу.

Па словах, віцэ-прэзідэнткі Еўрапейскай камісіі Веры Юравай, неабходна зрабіць так, каб у інтэрнэце было больш даступнай аб’ектыўнай інфармацыі, а не прапаганды Мінска або Крамля. Пра тое, з якімі выпрабаваннямі сутыкаюцца беларускія незалежныя медыя ў замежжы і як не стаміць негатыўнай павесткай сваю аўдыторыю, паразмаўлялі з галоўным рэдактарам «Еўрарадыё» Паўлам Свярдловым.

Сцісла ў размове:

  • Блакіроўка незалежных СМІ пачалася з 2020 года, а пазней нас вычасцілі з розных расійскіх агрэгатараў,  серыя блакіровак была ў OK і ВКонтакте
  • Есць яшчэ канспіралагічная тэорыя, што Google, як іншыя міжнародныя арганізацыі, робіць усё, каб застацца ў Беларусі, каб не заблакавалі YouTube, бо грошы якія-ніякія адтуль ідуць, каб не заблакавалі пошукавую машыну. І адпаведна, каб застацца ў краіне, кампанія вымушана гуляць па правілах краіны. Падобная сітуацыя і ў Расіі
  • Наша задача апошнім часам — як мага грамчэй пра гэтую праблему казаць. Google і Meta у сваю чаргу адказваюць, што правілы павінны быць аднолькавыя для ўсіх, і не трэба прасіць іх уводзіць цэнзуру. Што можна зрабіць: масава пачаць казаць, што Google—рупар крамлёўскай прапаганды, які, дзякуючы сваім алгарытмам, распаўсюджвае праваенныя наратывы
  • Палітыкі залежаць ад BigTech. Узгадаць хоць выбарчую кампанію ў ЗША, які там уплыў быў праз Facebook. Ніхто не хоча сварыцца з тэхналагічнымі гігантамі
  • Праблемы беларускіх СМІ: не ўсе медыя адчулі, што трэба прыстасоўвацца да новых умоў дзейнасці. Калі сайт заблакавалі, то трэба ісці ў сацыяльныя сеткі, шукаць там сваю аудыторыю
  • Выдаткі беларускіх медыя выраслі: рэлакацыя, дарагія тэхналагічныя рашэнні, выхад на новыя платформы
  • У еўрапейскіх бюрактараў пачынае панаваць падыход, што ёсць “медыя ў выгнанні” і не мае значэння, з якой краіны гэтыя медыя—Беларусь, Расія і г.д. Нас аб’ядноўваюць і грошы выдзяляюцца на ўсіх. Ацэньваюць па ахопах. Але мільён падпісчыкаў на YouTube для расійскіх медыя і мільён падпісчыкаў для беларускіх СМІ параўноўваць нельга. Да таго ж, расійскія медыя кажуць, што ў нас частка падпісчыкаў з Беларусі і мы можам пісаць і для іх. Еўрапейскіх палітыкаў гэта задавальняе: праблема вырашана
  • Кантэнт СМІ: незалежныя СМІ ствараюць і непалітычны кантэнт, у асноўным у TikTok, але трэба арыентавацца на сваю аўдыторыю. Наша аўдыторыя не стамляецца ад негатыўных навін

Поўную размову слухайце ў плэеры ніжэй

Comments are closed.