Вось ужо як тыдзень беларусы ўсяго свету абмяркоўваюць прэм’еру оперы «Дзікае паляванне караля Стаха», якую Свабодны тэатр паказаў у знакамітым лонданскім Барбікане. Свой захапляльны гатычны нуар рэжысёр Мікалай Халезін ствараў пад музыку Вольгі Падгайскай і на лібрэта Андрэя Хадановіча.
Выдатная музычна-драматычная інтэрпрэтацыя прыцягнула ўвагу гледачоў і тэатральных крытыкаў не толькі да пастаноўкі, а і да самой аповесці Уладзіміра Караткевіча (дарэчы, па-англійску яе можна прачытаць тут.
Яго тэкст, зрэшты, не аднойчы натхняў беларускіх творцаў на оперы, фільмы і мастацкія творы.
У Вялікім тэатры Беларусі, напрыклад, палескі хорар паказалі ўпершыню ў 1989 годзе. Аўтару музыкі Уладзіміру Солтану на момант прэм’еры было ўсяго 36, што не перашкодзіла грандыёзнаму поспеху оперы, галоўныя партыі ў якой выканалі Наталля Кастэнка і Віктар Скорабагатаў – тагачасныя зоркі беларускай сцэны. Ці варта казаць, што спектакль стаў сапраўднай сенсацыяй у тэатральным жыцці краіны.
Пра гэты і іншыя творы, натхнёныя «Дзікім паляваннем караля Стаха», слухайце ў нашым аўдыё.
Comments are closed.