Loading

Да міжнароднай акцыі далучаюцца беларускія дыяспары, якія засталіся ва Украіне пасля пачатку паўнамаштабнага ўзброенага ўварвання Расіі і зараз дзейнічаюць у Кіеве і Львове.

Пра тое, што, дзе калі і як арганізоўваецца ва Львове нам распавяла адна з натхняльніц і арганізатарак імпрэзы, актывістка і журналістка Аліна Рудзіна:

«У нас ёсць такая канстанта – гэта месца правядзення. Вырашылі, што гэта будзе тэатр лялек. Па-першае, ён вельмі пасуе да такога фармату, людзі ўжо ведаюць, што там намоленае такое месца, прыкормленае. У нас будзе такое паэтычна-музычнае – таму што будзе музычнае суправаджэнне, будзе Валодзя Бэдзвін, віяланчэліст, які быў летась.

Прапануем фармат вольнага мікрафона, калі хтосьці захоча чытаць вершы. Але ўвогуле мы вырашылі ўнесці штосьці новае. І новым у нас будзе тое, што, як мы напісалі ў анонсе, мы захацелі перакінуць такі масток між, па-першае, украінскім расстраляным адраджэннем і беларускім. Хочацца ўзгадаць тых, хто быў знішчаны, закатаваны расійцамі цягам вось гэтай вялікай вайны. Ёсць гучныя такія імёны, як Уладзімір Вакуленка, якога забілі пад Ізюмам. Ёсць Вікторыя Амеліна, якая якраз знайшла нататнік Уладзіміра Вакуленкі з яго вершамі і з яго дзённікам акупацыі, і якую знішчыла расійская ракета ў Краматорску.

Я сама збіраю вершы ўжо даўно. Тое, што мне адгукаецца, я нейкім чынам для сябе захоўваю. Ёсць вершы ў Насты Кудасавай, ёсць вершы ў Алеся Плоткі, які таксама нядаўна выпусціў кніжку «Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine», дзе ёсць вершы, прысвечаныя і таму ж самаму Андрэю Аляксандраву, якія я збіраюся чытаць, ёсць вершы, прысвечаныя акупацыі Бучы.

Арганізуем мы ўсе разам – беларуская дыяспара. Нас стала проста менш. Запрашаем і нашых, і ўсіх, хто да нас даедзе, далучыцца, запрашаем нашых украінскіх сяброў. Гэта будзе 30 кастрычніка. Чаму 30-га? Таму што 29-га падобная імпрэза ладзіцца якраз у Кіеве і мы вырашылі развесці, каб гэта было ў розныя даты. Ну і тым больш, што хтосьці з Кіева да нас яшчэ прыедзе».

У Кіеве падобная імпрэза пройдзе 29 кастрычніка а 18-й гадзіне ў прасторы «Платформа 22» па адрасе вуліца Дзілава, 22 – гэта каля станцыі метро Алімпійская. «Узгадаем ахвяр бальшавіцкага і расійскага тэрору, аддадзім даніну памяці выдатным творцам, прачытаем вершы, каб не забывалася іх паэтычная спадчына і не знікала яе хараство» – анансуюць арганізатары.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Іра Лукашэнка (@ira.lukashenka)


Comments are closed.