Loading

Як захаваць беларускае традыцыйнае мастацтва ў сучасных умовах і ці ўсе сродкі добрыя для папулярызацыі фальклору? Адказы на гэтыя пытанні шукалі на Першым кангрэсе беларускай культуры ў эміграцыі, які прайшоў на мінулых выходных у Варшаве. Форум аб’яднаў экспертаў з самых розных творчых галін. Асобная дыскусія была прысвечана мастацтву традыцыйнаму.

Сваёй экспертызай на форуме дзяліліся выкладчыцы фальклорных спеваў і танцаў. Спроба аб’яднаць настаўнікаў традыцыі была, дарэчы, прэм’ернай і надзвычай актуальнай. Чаму? Пра гэта радыё Ўнэт распавяла мадэратарка сустрэчы, даследчыца музычнага фальклору Вольга Барышнікава.

Comments are closed.