Loading

Сёння спаўняецца год, як віцэ-старшыня Саюза палякаў на Беларусі, незалежны прадстаўнік беларускай журналісцкай супольнасьці Анджэй Пачобут быў асуджаны на 8 гадоў зняволення. Яго вызваленне застаецца прыярытэтам для Міністэрства замежных спраў, гаворыцца ў заяве.

МЗС рашуча выступае супраць выкарыстання палякаў у Беларусі ў якасці закладнікаў уладаў у Мінску і паўтарае свой заклік да неадкладнага, безумоўнага вызвалення і апраўдання Анджэя Пачобута і іншых палітычных зняволеных.

Арыштаваны ў сакавіку 2021 года, а затым асуджаны на паказальным судовым працэсе 8 лютага 2023 года, Пачобут стаў сімвалам беспрэцэдэнтных рэпрэсій, а таксама і барацьбы за правы на захаванне традыцый продкаў, вывучэнне польскай мовы, а  таксама абарону месцаў памяці і захаванне агульнай для Польшчы і Беларусі гістарычнай спадчыны. Яго выпадак з’яўляецца доказам выразна канфрантацыйных пазіцый Мінска і гатоўнасці ісці на далейшае пагаршэнне ўзаемаадносін. Міністэрства замежных спраў Польшчы настойліва заклікае беларускія ўлады паважаць міжнароднае права і двухбаковыя пагадненні ў частцы абароны правоў нацыянальных меншасцей.

 

Comments are closed.