Loading

Песні, танцы, гульні, і ўсё гэта – пад жывую музыку і нават у нацыянальных строях. Этна-вечарыну ў Беларускім моладзевым хабе правялі настаўнікі і вучні Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве. Спачатку трыа Hajoūki зачаравала слухачоў сваімі купальскімі баладамі і бяседнымі песнямі. А пасля ўсіх прысутных запрасілі да супольных спеваў і танцаў. Атрымалася горача і вельмі натхнёна!

Аліна Крамко схадзіла на імпрэзу і сабрала ўражанні і размовы ў сваім рэпартажы. Слухайце аўдыё:

Comments are closed.